Нашы "УПЕРШЫНЮ" ў падарожжы па поўначы
⠀
У гэтай вандроўцы было вельмі шмат новага для нас, Таня нават ўсё гэта выпісала ў спіс, а я яго выкраў да сябе).
⠀
УПЕРШЫНЮ ехалі на двухпавярховым цягніку, ды яшчэ й на верхняй паліцы
УПЕРШЫНЮ ўбачылі Белае мора (наша пятае мора)
УПЕРШЫНЮ жылі на незаселенай высьпе
УПЕРШЫНЮ купаліся ў Белым моры, халодным і вельмі салёным
УПЕРШЫНЮ на маторных лодках каталіся па архіпелагу "Кузава"
УПЕРШЫНЮ бачылі птушачак, па афарбоўцы падобных на пінгвінаў - гагаркі
УПЕРШЫНЮ бачылі цюленяў у дзікай прыродзе
УПЕРШЫНЮ бачылі й спрабавалі ягаду "марошка"
УПЕРШЫНЮ былі ў паходнай лазьні з наступным забяганьнем ў дужа халоднае мора
УПЕРШЫНЮ бачылі марскую зорку
УПЕРШЫНЮ елі адразу з мора багавіньне: марскія агуркі й марскую капусту
УПЕРШЫНЮ бачылі Хібіны
УПЕРШЫНЮ хадзілі з такімі цяжкімі заплечнікамі
УПЕРШЫНЮ хадзілі ў выправу па горах на 4 дні (дагэтуль максымум на 3 дні)
УПЕРШЫНЮ сушылі ноччу вопратку на сонцы, а значыць упершыню бачылі палярны дзень
УПЕРШЫНЮ бачылі лінзападобныя аблокі
УПЕРШЫНЮ былі за палярным колам
УПЕРШЫНЮ былі на краі сьвету
УПЕРШЫНЮ бачылі Паўночны Ледавіты акіян
УПЕРШЫНЮ бачылі прылівы й адлівы
УПЕРШЫНЮ былі ў Мурманску й Кіраўску, ды й наогул на Кольскай паўвысьпе
УПЕРШЫНЮ здавалі багаж у аэрапорце
⠀
Ну й шмат усяго па дробязі яшчэ можна ўзгадаць)