МІСІЯ "ПЕЦЯРБУРГ" ВЫКАНАНА!
Амаль паўтары гады таму я вырашыў паехаць у Пецярбург на некаторы час, каб папрацаваць на праэкце сьвятавога ўзроўню й палепшыць свае прафесійныя навыкі. У той час у мяне таксама была магчымасьць зрабіць тэставае заданьне й паехаць з той жа мэтай у мой улюбёны горад - Кіеў. Але ў Пецярбурзе тады жылі мае добрыя сябры, якія зьбіраліся празь некаторы час уехаць вельмі далёка й назаўсёды, таму я выбраў яго. Цікава, як бы зараз склалася маё жыцьцё, калі б я тады выбраў Кіеў?
Да таго часу я шмат разоў быў у Пецярбурзе, мне ён ніколі не падабаўся. Тады я яшчэ ўвогуле не цікавіўся прыгожымі будынкамі. Але зараз маё меркаваньне... амаль не зьмянілася))). Мне не падабаецца Пецярбург. Мне не падабаецца яго атмасфера, яго велізарны памер, колькасьць людзей, вузкія вуліцы ў цэнтры, вузкія ходнікі, усюдуісны пах памыйніцы, колькасьць машын. Так, тут шмат прыгожых будынкаў, але для мяне гэты горад вельмі штучны, ён быццам створаны не для жыцьця, а для вылузваньня шляхты міжсобку. Тыя ж Казань ды Ніжні Ноўгарад мне падабаюцца значна больш, бо яны не пра цароў ды вяльмож - яны пра людзей.Ну й галоўнае для мяне - тут навокал няма дзікай прыроды. Каб выехаць кудысьці ў сапраўдна дзікае прыгожае месца табе трэба патраціць цэлы дзень.
На гэтыя паўтары гады Пецярбург забраў у мяне большую частку майго мінулага жыцьця.Гэты час я амаль не сьпяваў, не катаўся на ровары, амаль не купаўся, амаль не шпацыраваў па лесе, амаль ня меў зносін з блізкімі й жывёламі). Але ж замест гэтага ён даў мне вельмі цікавае й актыўнае жыцьцё.
Нягледзячы на маё меркаваньне, плюсаў у СПб вельмі шмат. Бавіць час тут можна вельмі цікава. Музеі, канцэрты, славутасьці, шмат розных мерапрыемств, шмат курсаў ды школ, добры аэрапорт, шмат цікавых мест у вобласьці і г. д. Чым мы й займаліся ўвесь гэты час))
Дзякуючы гэтаму часу я палепшыў свае прафесійныя навыкі, навыкі ангельскай мовы, навыкі беларускай мовы (!), я бачыў дужа шмат новага. Я вельмі шмат вандраваў, вееельмі шмат). Гэта можна пабачыць па маей стужцы. Тут адбылося вельмі значнае ўсьведамленьне для мяне - я чалавек зь іншай краіны, зь іншай культурай, зь іншай сьвядомасьцю. Я - беларус)
Напэўна гэта быў самы цікавы й актыўны час у маім жыцьці. Але ж я вельмі сумую па родным мясьцінам і там у мяне вельмі шмат спраў, якія трэба рабіць. На радзіме планаў у мяне на некалькі гадоў наперад, гэта нават неўлічваючы замежных вандровак. Таму надышоў час вяртацца). Усё атрымалася, як я й планаваў