НАШ КАСТРЫЧНІК Зараз знаходзімся у Горадні пад вялікім уражаньнем ад гораду. Вельмі хочацца выкладваць здымкі адсюль, але трэба крыху распавесьці аб нашым кастрычніку, бо ён, як аказалася, быў даволі насычаны. Па маёй стужцы нават бачна, што часу на сацсеткі у мяне няма)) Пачаўся месяц з вандроўкі ў Воршу й Віцебск, аб іх я распавядаў у сторыс. Засталіся пад вялікім уражаньнем ад музею Ўладзіміра Караткевіча ў Воршы. Віцебск нам ужо даўно падабаецца, асабліва стары горад. Шмат пашпацыравалі па абодвух гарадах. На маёй старонцы ёсьць захаваныя сторыс з гэтай вандроўкі. На наступныя выходныя мы паехалі ў Мінск, дзе я ня быў ужо 2 гады. Мінск - мой другі дом, там я жыў 8 гадоў. Вялікая й значная частка майго жыцьця прайшла менавіта там. Мы пабачыліся з сябрамі, зьезьдзілі ў музей архітэктуры й побыту, пашпацыравалі па адрэстаўраванаму старому гораду й наведалі Купалаўскі тэатр. Была вельмі класная вандроўка. Таксама ў гэтым месяцы ў нас быў добры шпацыр з сабакам па нашым азёрам. Знаходзячыся ў Пецярбургу, вельмі сумаваў па гэтаму. Далей езьдзілі ў Асьвею й у Чырвоны бор, паглядзець аленей і пабачыць улюбёныя славутасьці: Асьвейскае возера, руіны палацу у Асьвеі, былы гатычны касьцёл у Сар'і, касьцёл і руіны царквы у Росіцы, занядбаную сядзібу пад Бігосава. На мінулых выходных мы езьдзілі ў Дунілавічы, а адтуль наведалі Глыбокае, дзе нам пашанцавала трапіць на экскурсію ў самыя вялікія храмавыя сутарэньні ў Беларусі й на звоніцу глыбокскага сабору. Гэта нас вельмі ўразіла. Паміж выходнымі ў нас няма часу нават дыхаць))). Працую па 10 гадзін на дзень, паралельна вырашая пытаньні па рамонту. Яшчэ некалькі разоў на тыдзень хажу на гіравы спорт. Вандроўкі на выходных дужа дапамагаюць ня зьехаць з глузду)) Некалькі здымкаў, адлюстроўваючых мінулы месяц

Теги других блогов: Беларусь вандроўкі турызм