Памятаю час, калі я сьпяваў толькі для сябе, толькі дома. Менавіта тады я пражываў самыя моцныя пачуцьці ад гэтага занятку. Ставіш самую улюбёную песьню й сьпяваеш яе быццам у апошні раз, знутры адбываецца нешта неверагоднае, дапамін перапаўняе, мурашкі па скуры, уяўленьне разгульваецца.
Тады мне здавалася, што калі я дома адчуваю такія пачуцьці, то сьпяваючы на сцэне я напэўна ўвогуле выбухну. Гэта была вялікая памылка. Усю маю кар'еру сьпявака я чакаў і шукаў гэтыя пачуцьці на сцэне. І чым даўжэй я працаваў, тым далей я ад іх адыходзіў, бо ўсё часьцей прыходзілася сьпяваць нейкае лайно. Я ніколі не дасягаў такіх пачуцьцяў на сцэне, якія адчуваў сьпяваючы дома. На жаль, зразумеў я гэта прыкладна праз 8 гадоў працы ў гэтым напрамку. Вядома, я ніколі не сьпяваў у добрым моцным альтэрнатыўным гурце, аб чым заўсёды марыў, мабыць у гэтым выпадку абставіны былі б зусім іншыя.
Зараз я маю жаданьне сьпяваць, сьпяваць только дома, запісваць відэа для ютубу, запісваць уласную музыку, але на сцэну увогуле не хочацца. Мабыць абставіны й час зьменяцца... Вельмі хацелася б гэтага)
Патэлефанаваў мне ўчора сусед-гукарэжысёр Сергей Софинский і запрасіў папець нешта, каб зрабіць відэа. Вось так я й пасьпяваў, нават ня ведаў што атрымаецца, бо ў поўную моц ня сьпяваў прыкладна паўтары гады. Сьпяваў адразу без расьпеўцы, быў зьдзіўлены, што за гэты час амаль нічога не зьмянілася)).