Вынікі 2022 Нагадваю, мае сацсеткі - гэта дзёньнік майго жыцьця, перш наперш я пішу свае лонгрыды для сябе, бо чытаць гэта ўсё празь некалькі гадоў вельмі цікава. Калі гэта чытае хтосьці яшчэ - гэта вельмі класна!) Асабіста ў мяне гэты год зноў быў вельмі плённы, напэўна, ня горш за мінулы, нягледзячы ні на што... 😢 Асноўныя падзеі: - Курсы па цыфравому маляваньню ў Пецярбурзе - Другое падарожжа ў Дагестан (выбух мазгаўні). Дагестан - іншы сьвет - Вандроўка ў Цьвер і Таржок... бедны Таржок... - Зьмена сьвядомасьці - Зноў пачаў вучыць беларускую мову - Чытаньне беларускай літаратуры. Асаблівыя уражаньні засталіся ад "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага, вельмі блізкі да мяне твор. Аб маіх мясьцінах - Досьлед Пецярбурга й яго навакольля: другая паездка ў Выбарг, Сабліна, Заходні Котлін, Пецяргоф, Араніенбаўм, музей лакаматываў і гэтак далей - Шпацыр у адзіноце па "Вялікай ладаскай сьцежцы". Адзін з найлепшых дзён у гэтым годзе - Вандроўка ў Петразаводзк і вадаспады Карэліі - Вандроўка ў Ніжні Ноўгарад - Вандроўка ў Старую Ладагу - Вялікае падарожжа на поўнач.(выбух мазгаўні) Неверагодны архіпелаг "Выспы Кузава". Гледзячы "Аватар. Шлях вады", увесь час узьнікалі ўспаміны з гэтых мясьцін. Выправа па Хібінах: вельмі класнае й жорсткае выпрабаваньне. Цярыберка: край сьвету, Паўночны Ледавіты акіян. У мазгу засталіся выявы з іншага сьвету... - Звальненьне з Трэйс - Вяртаньне дадому - Вельмі класны шпацыр з сабакам па возеру Белае ў Азіна. Быў класны дзень, застаўся ва ўспамінах - Новая класная адлегласная праца, цікавы праэкт. Вельмі шчыльная прапампоўка 3D майстэрства за 4 месяцы. - Пачатак рамонту ва ўласнай кватэры... Ужо вельмі стаміўся ад гэтага)) - Вандроўка ў Оршу й Віцебск - Паездка ў Мінск. Сябры, музей народнай архітэктуры й быту, Купалаўскі тэатр - Вандроўка ў Горадню. Вельмі класная паездка. Засталіся вялікія уражаньні - Шпацыры па Полацку. Вельмі класная экскурсія ў музеі кнігадрукаваньня - Вялікі шпацыр з сабакам па нашых азёрах - Паездка на Асьвею й да аленей у Чырвоны Бор - Экскурсія па вялікіх храмавых сутарэньнях у Глыбокім - Вельмі класная гутарка аб Дунілавічах зь мясцовым краязнаўцам Францам Хомічам. Вялікія ўражаньні - Прайшоў гульні: God of war 4, Mafia 1,2, Stray. Шэдэўры. Вялікія уражаньні - Аказваецца з вакалам нічога ня здарылася. Усё больш зьяўляецца жаданьне зноў нешта запісваць... - Паездка ў Пецярбург на канцэрт Shortparis. Вельмі класны канцэрт, ад якога я ня смог атрымаць асалоду. У наступны раз трэба купляць квіткі ў фан зону, або на балкончык, бо гномам, як мы, зусім някласна стаяць у натоўпе. - Аватар. Шлях вады (!) Сваім жыцьцём і развіцьцём ў гэтым годзе застаўся вельмі задаволены...