"Тры гадзіны - гэта шмат, калі ты рухаешся." Я пачынаю працаваць прыкладна ў 7-8 гадзін раніцы. Працую прыкладна 6-7 гадзін і бяру вялікі перапынак на 3-4 гадзіны, а потым вечарам дапрацоўваю прыкладна 2, калісьці болей, гадзіны. Такі расклад я вырашыў зрабіць у гэтым падарожжы. Дзякуючы яму, я зразумеў, што тры гадзіны - гэта вельмі шмат. Калі ты сядзіш на дупе й глядзіш у манітор ці тэлефон, яны пралятаюць незаўважна, але калі ты пачынаеш рухацца, кудысьці вандраваць ці шпацыраваць, то гэты час запавольваецца. Я аб гэтым ужо пісаў. "Падарожжы падаўжаюць суб'ектыўны час". У апошні дзень у Гюмры мы вырашылі зьезьдзіць у чарговы старажытны храм, які знаходзіцца паблізу ад Гюмры - Мармашэн. Я зрабіў перапынак на 3 гадзіны. За 20 хвілін таксі нас прывезла да храма, якому ўжо больш за 1000 гадоў, яго пачалі будаваць у 988 годзе. Як і ўсе храмы ў Арменіі, гэты храм знаходзіцца ў маляўнічым месцы, на беразе вадасховішча з скалістымі берагамі, дзе ёсьць паблізу вадаспад. Хвілін 10-15 мы аглядвалі храм, а потым зьявіліся Тыгран і Георгій. Тыгран армянін, а Георгій напалову беларус, напалову грузін. Мы пачалі размаўляць і вырашылі пайсьці разам да вадаспаду. Атрымаўся вельмі прыемны шпацыр з прыемнай гутаркай. Потым яны давезьлі нас да вёскі, дзе мы яшчэ разам выпілі халоднай кавы, менавіта такая прадаецца тут у крамах. Зь вёсцы на маршрутцы мы паехалі да Гюмры. Зайшлі яшчэ ў краму за прадуктамі й роўна праз тры гадзіны я зноў сеў працаваць... Тры гадзіны... але гэтыя тры гадзіны, напэўна, я буду памятаць яшчэ вельмі доўга. Чарговы прыемны ўспамін у скарбонцы. А прыемныя ўспаміны, на мой погляд, напэўна найважлівейшае, што мы маем у жыцьці, бо перад сьмерцю з намі застануцца толькі успаміны, уражаньні й уяўленьне... А як вы правялі апошнія тры гадзіны?

Теги других блогов: продвижение SEO Google