У Арменіі ёсьць уласныя Мачу-Пікчу або Гамсутль, як у Дагестане. Неверагодныя занядбаныя вёскі й нават пячорныя гарады, якія у часы радзянскага зьвязу перасялілі ў іншыя мясьціны. Менавіта ў такія месцы мы направілся на наступны дзень, пасьля таго, як прыехалі ў горад Гарыс (Горис). Напэўна гэта быў самы моцны паход, бо гэта былі самыя незвычайныя й фантастычная месцы. Я быццам бы шпацыраваў у сьне. Але на здымках слаба адчуваецца атмасьфера. Занядбаныя вёскі Шынуайр і Стары Хот, мы даведаліся аб іх перад сном, а на наступную раніцу адправіліся туды. Калі мы йшлі ў Шынуайр, зьнянацку, з крыкам "Барэв дзэз" (Вітаю!), на дарогу выскачыў дзядзечка на восьліку. Ён ішоў уніз па дровы. Сам ён нарадзіўся ў старым Шынуайры й ён шмат паведаў нам аб гэтай вёсцы. З адной вёскі мы йшлі ў іншую - Стары Хот, яна самая відовішчная. Па дарозе глядзелі на вадаспады й елі грэцкія арэхі, а потым падрабязна аглядзелі Стары Хот. Да гатэлю мы зноў дабіраліся аўтаспынам. На гэты раз наша статыстыка пасапсавалася. Звычайна ў Арменіі мы стаім на дарозе ня больш за хвіліну, першая або другая машына спыняецца й адразу вязець нас да патрэбнага нам месца, было нават так, што людзі самі прапанавалі падвезьці нас, калі мы не прасілі, а ў гэты раз прыйшлося пастаяць каля 5 хвілін. Спынілася прыкладна сёмая машына... вельмі крыўдна))

Теги других блогов: Армения забытые деревни Гарис