Стары Хндзорэск - пячорны горад. Яшчэ ў сярэдзіне 20-га стагодзьдзя тут жыло больш за 8 тыс чалавек. Было некалькі школ і крам, гэта было паўнавартаснае, у пэўным сэньсе, мястэчка. У часы радзянскага зьвязу ўсё насельніцтва перасялілі ў больш спрыяльныя для жыцьця ўмовы. Зараз, вядома, тут ніхто не жыве, але засталіся храмы, некаторыя пячоры выкарастоўваюцца для скоту. Для турыстаў быў пабудаваны адмысловы навясны мост. Мы прыехалі сюды, як звычайна, у мой трохгадзінны перапынак. Даехалі на таксі да Новага Хндзорэску, адтуль пешшу 2 км дайшлі да Старога Хндзорэску, больш за гадзіну лазілі па пячорах, глядзелі горад. Пайшлі назад ў Новы Хндзорэск, каб спрабаваць вяртацца ў Гарыс аўтаспынам, мы дакладна ня ведалі як дабірацца да Гарысу, бо таксі тут не працавала, а раскладу руху аўтобусаў мы ня ведалі, да й даведацца аб ім ў Арменіі вельмі складанна. Але ж калі прыйшлі ў цэнтр вёскі, убачылі жанчыну, якая відавочна чакала аўтобус, спыталіся калі ён прыедзе й праз хвіліну ён пад'ехаў. Селі ў аўтобус, пайшоў сьнег і ўвогуле надвор'е вельмі сапсавалася. Так працуе гэтая рэчаіснасьць, калі ты робіш крок на шляху, яна табе дапамагае. Праз 3 гадзіны з пачатку майго перапынку мы зноў былі ў гасьцініцы, але ж здавалася, што мы вандравалі ўвесь дзень.

Теги других блогов: туризм город Стары Хндзорэск