Армэнія. Вынікі. Першая частка
Гэты допіс будзе складацца са сьпісу нейкіх фактаў і проста думак, якія зьявіліся ў часы падарожжа
- Армэнія (менавіта так на тарашкевіцы) ў 7 разоў меньш за Беларусь
- Нягледзячы на такую маленькую плошчу, у Армэніі вельмі шмат усяго й добра адчуваецца розніца паміж рэгіёнамі. Нават розны клімат
- Гара Арарат зьяўляецца сімвалам Армэніі, але яна знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі.
- А яшчэ, мабыць хтосьці зусім зьдзівіцца, Армэнія - гэта не Каўказ. Да каўказскага хрыбта адсюль даволі далёка. Краіна знаходзіцца на армянскам нагор'і, да каўказскага хрыбта гэтыя горы не маюць ніякага дачыненьня.
- Армяне - не каўказцы!
- Армэнія - гэта горы й храмы... Яшчэ там ёсьць горы й храмы... І крыху храмаў і гор
- Усе храмы Армэніі будаваліся архітэктарамі з улічваньнем навакольля. Кожны храм заўсёды побудаваны так, што ён только дапаўняе прыроду й робіць месца яшчэ прыгажэй, чым яно было безь яго
- У армянскім хрысьціянстве ёсьць ахвярапрынашэньне, як у паганстве
- У Армэніі вельмі мала расейскай мовы, такая маленькая краіна, а ўсе паўсюль размаўляюць на роднай мове, у вёсках увогуле расейскай мовы ніхто не ведае. Хоць краіна таксама была ў радзянскім зьвязе. Нават у Ерэване надпісы на расейскай мове сустрэніш ня часта. Для беларусаў гэта вельмі важлівы факт, бо ў нас наадварот, беларускую мову прыходзіцца амаль шукаць. Але ж Армэнія нават не мае агульнай мяжы с Расеяй
- Армянскую мову не разумеюць ніхто з суседзяў Армэніі. У ніх цалкам уласная мова
- У Армэніі вельмі вялікая й багатая гісторыя. Яна мае нешта агульнае зь беларускай, бо краіна таксама знаходзіцца на мяжы двух сьветаў і яе таксама ўвесь час дралі з усіх бакоў. Толькі ў Армэніі ўсё нашмат старажытней). 1500-гадовыя будынкі - гэта там звычайнасьць
- У Армэніі кіроўцам увогуле пляваць на пешаходаў. Для беларуса гэта вельмі непрыемна, бо мы прызвычаіліся к таму, што нас заўсёды прапускаюць на пераходзе. У нас вялікія штрафы, калі гэтага ня робяць, зараз сталі яшчэ больш. На шостым тыдні я ўжо хацеў біць з нагі па машыне, бо гэта ўжо вельмі вар'явала.
- Сьмецьце... Гэта боль беларуса. У Арменіі яно паўсюль. Увогуле паўсюль разруха. На гэта глядзець вельмі непрыемна.
Працяг у наступным допісу...