Армэнія. Вынікі. Другая частка - У Арменіі вельмі класны аўтаспын. Падвозяць амаль адразу. Больш за 5 хвілін мы на дарозе не стаялі. - Дзякуючы аўтаспыну, шмат гутарылі зь людзьмі. Аўтаспын дапамагае лепей адчуць краіну й яе людзей. Але ж у Арменіі складана не гутарыць зь людзьмі, бо ўсе жадаюць з табой паразмаўляць), калі ведаюць расейскую мову. - Мы прайшлі пешшу па Армэніі ня меньш за 300 км - Армэнія=лаваш). Ён паўсюль - У Армэніі паўсюль сабакі. Яны вялізарныя, добрыя, стырылізаваныя й большасьць маюць цэтлік. Яны вялікія канькалы, нібы цыгане. Шмат разоў бачыў, што армяне гэтых сабак баяцца. А для мяне сабакі гэта вельмі добра, я ўсё жыцьцё з сабакамі, у нас узаемная любоў. Бацька - паляўнічы, за жыцьцё ў нас было пад сотню розных сабак. Таму я неяк на ўзроўні пачуцьцяў умею зь імі камунікаваць. Дарэчы, вярнуўшыся ў Беларусь, заўважылі, што ў нас паўсюль кошкі, а бясхатніх сабак увогуле няма. - У Армэніі шмат жабракоў і ўвогуле людзі жывуць даволі бедна - У Армэніі дарагая камуналка, прыкладна ў 4 разы даражэй за беларускую. Трохпакаёўка ўзімку абыходзіцца прыкладна ў 400-500 беларускіх рублёў. А нашыя людзі ўсё роўна скардзяцца, хоць танней за нашу камуналку ў сьвеце складана адшукаць. - Кошт на прадукты ў Арменіі прыкладна такі ж як у Беларусі, крыху даражэй. А сярэдняя палучка й пеньсія яшчэ ніжэй. Весялосьць) - Здаецца, большасьць армянаў ненавідзяць азербайджанцаў - У Армэніі амаль усе машыны на газу. Хоць і апошнім часам там патаннеў бензін - У Армэніі, каб даведацца пра расклад руху транспарту, трэба ісьці на вакзал і пытацца ў людзей што калі й куды едзе... Гэта нейкая дзіч). - Увогуле, ёсьць праблемы з магчымасьцю кудысьці даехаць - Даволі таннае таксі, таму мы ім часта карысталіся Увогуле, падарожжа было чароўнае. Было вельмі шмат чароўных момантаў, нейкіх цудаў. Мы вельмі задаволены гэтымі 6 тыднямі. Армэнія добрая краіна для падарожжа, але жыць я там па ўласнаму жаданьню не застаўся бы ніколі)). Гэта зусім іншы сьвет. Сьвет не для варобушкаў-сацыафобушкаў, як мы з Таней. Там зусім іншы менталітэт). Амаль усе гэтыя дні ў Армэніі было сонейка, а ў Беларусі ўвогуле яго не было. Напэўна, зараз гэта будзе для нас правілам - зьязджаць зь Беларусі ўзімку, бо цемра, адсутнасьць колераў, холад - гэта гаўно). Мне зараз здаецца, што падобная зіма скарочвае жыцьцё, не хачу так болей). А вось з красавіка па кастрычнік ў нас звычайна прыгажосьць!

Теги других блогов: путешествия автостоп Армения